Афіцыйны Мінск заявіў, што гатовы да дыялогу з ЕС – МЗС Беларусі
Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць да дыялогу з Еўрасаюзам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў. У якасці пацверджання гатоўнасці да дыялогу ён назваў захаванне
беларускімі ўладамі ў аднабаковым парадку кошту візаў для новых сяброў
Шэнгена і парадку іх выдачы.
Пры гэтым Папоў адзначыў, што раней “кіраўніцтва Беларусі планавала адэкватныя захады” на падаражэнне шэнгенскіх візаў для беларусаў. Нагадаем, з 21 снежня яна каштуе 60 еўра, незалежна ад тэрміну яе дзеяння і колькасці разоў знаходжання ў краіне.
Інтэрфакс