Агент Аляксандра Глеба абвяргае чуткі пра яго абмен з "Барселоны"
Агент гульца "Барселоны" Аляксандра Глеба Мікалай Шпілеўскі абвяргае інфармацыю, якая з'явілася ў іспанскай прэсе пра магчымы ўдзел беларускага футбаліста ў здзелцы па пераходзе паўабаронцы мюнхенскай "Баварыі" Франка Рыберы. Нагадаем, іспанскія СМІ паведамлялі пра гатоўнасць "Барселоны" выплаціць "Баварыі" 30 мільёнаў еўра і аддаць Глеба ў абмен на Рыберы. У інтэрв'ю расійскаму выданню "Спорт-Экспресс" Шпілеўскі адзначыў, што "Глеб пакуль не задаволены сваім становішчам у клубе", але ён мае з ім кантракт і "аддае "Барселоне" ўсе сілы". Беларускі футбаліст шмат часу праводзіць на лаве запасных. Праўда, у сераду ён мусіць выйсці ў стартавым складзе ў паўфінальным матчы Кубка Іспаніі "Барселоны" з "Мальёркай".
Прессбол
Прессбол