Аголеная жанчына паралізавала рух на ажыўленай аўтатрасе
Аголеная жанчына паралізавала рух на ажыўленай аўтатрасе. Яна танчыла на даху кабіны грузавіка. Здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Тэхас у раёне Х'юстана.
Адзначаецца, што многія кіроўцы спыняліся, каб пабачыць незвычайны танец. Працягвалася гэта да таго часу, пакуль паліцэйскія (іх было амаль 20 чалавек) не знялі жанчыну з кабіны і не перадалі медыкам. Яе чакае псіхіятрычная экспертыза (затрыманая, нібыта, нешта крычала пра іншапланетнікаў і ЦРУ).
Відэа здарэння патрапіла ў інтэрнэт.