Аголеныя маскоўскія масажысткі збілі беларускага рабаўніка (відэа)

Маладыя людзі зайшлі ў кватэру і, пагражаючы зброяй, загадалі ўсім легчы на падлогу.



Рабаўнікі дзейнічалі зладжана. Адзін з іх кантраляваў ўваход у кватэру, іншы шукаў сейф і забіраў у дзяўчын грошы і ювелірныя ўпрыгожванні.


Нягледзячы на сітуацыю, дзяўчаты ўсё ж змаглі незаўважна выклікаць паліцыю. Калі аператыўнікі прыехалі ў салон, бандыты паспрабавалі збегчы. Аднак у гэты момант на дапамогу паліцыянтам прыйшлі самі масажысткі і іх кліенты. Яны сталі збіваць рабаўнікоў.



У паліцыі Life News паведамілі, што за здзяйсненне злачынства затрыманы 22-гадовы ўраджэнец Беларусі і 30-гадовы прыезджы з Растова.



У рабаўнікоў канфіскаваныя пісталеты сістэмы “Токарава” і "Вальтэр".