АГП прапануе Аб'яднаным дэмакратычным сілам выйсці з выбарчай кампаніі
У сераду на прэзідыўме АДС Анатоль Лябедзька прапануе Аб'яднаным дэмакратычным сілам выйсці з мясцовай выбарнай кампаніі. Гэта яму даручыў з'езд партыі АГП.
Лябедзька: "Мы будзем прапаноўваць выходзіць з гэтай кампаніі. Аргументуючы гэта тым, што нашых людзей не ўключылі ва ўчастковыя камісіі, а гэта значыць, што мы не маем доступу да падліку галасоў".
На думку Лябедзькі, найбольш моцным ходам будзе агульная адмова апазіцыі ад выбараў. А калі зараз пагадзіцца на няроўныя ўмовы ўдзелу, то падчас прэзідэнцкіх выбараў апазіцыі прапануюць тое ж самае, кажа Лябедзька.