АГП прапануе стварыць у Беларусі незалежнае агенцтва па прыватызацыі

Незалежнае Агенцтва па прыватызацыі прапануе стварыць у Беларусі Аб'яднаная грамадзянская партыя. Яно мусіць быць сфармаванае з незалежных экспертаў, уключна з міжнароднымі спецыялістамі.  Лідэр АГП Анатоль Лябедзька адзначае, што неўзабаве можа пачацца прыватызацыя буйных беларускіх прадпрыемстваў, і важна, якім чынам будзе адбывацца гэты працэс: паводле закону, публічна, альбо кулуарна, з карупцыйнымі здзелкамі.

Агенцтва па прыватызацыі якраз і закліканае выпрацаваць правілы і механізмы здзяйснення мерапрыемстваў па змене ўласніка. "Такі шлях дазволіць мінімізаваць карупцыю", — цытуе словы Лябедзькі "Белорусский партизан".