АГП выступіла супраць падзелу апазіцыі на "левую" і "прабеларускую"
Супраць падзелу дэмакратычных сілаў на "левых" і "прабеларускіх" выступіла Аб'яднаная грамадзянская партыя. Яе лідэр Анатоль Лябедзька заявіў, што падтрымлівае план трансфармацыі кааліцыі дэмсілаў, але АГП катэгарычна не прымае спробы "штучнага падзелу дэмакратычных сілаў па ступені дэмакратычнасці, еўрапейскасці ці беларускасці і кваліфікуе падобныя дзеянні як дэструктыўныя і безадказныя". Як паведамляе БелаПАН, Лябедзька заклікаў суб'екты АДС устрымацца ад заяваў аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года да красавіка, калі закончыцца тэрмін прыпынення візавых санкцый Еўрасаюза ў адносінах беларускіх чыноўнікаў. "Гаворачы аб сваім удзеле, мы стымулюем улады не мяняць існуючыя правілы гульні", - сказаў палітык.
Паводле слоў Лябедзькі, у красавіку закончыцца "тэставы перыяд" для беларускіх уладаў, калі стане зразумела, ці будуць уносіцца змены ў выбарчае заканадаўства.
Паводле слоў Лябедзькі, у красавіку закончыцца "тэставы перыяд" для беларускіх уладаў, калі стане зразумела, ці будуць уносіцца змены ў выбарчае заканадаўства.