Ахмадзінежад: Гэтыя выбары сталі яшчэ адной залатой старонкай

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад павіншаваў сёння беларускага калегу з перамогай на выбарах. "Гэтыя выбары сталі яшчэ адной залатой старонкай бліскучай гісторыі вялікага народа Беларусі і прадэманстравалі ягоную падтрымку Вашых планаў. Я спадзяюся, на працягу ўсяго Вашага новага прэзідэнцкага тэрміну нашыя двухбаковыя сувязі будуць яшчэ больш умацоўвацца, а двухбаковыя адносіны будуць пашырацца на столькі, на колькі гэта магчыма", - цытуе іранскага прэзідэнта агенцтва ISNA.