Airbnb забараніў расіянам і беларусам браніраваць жыллё па ўсім свеце

Airbnb забараніў расіянам і беларусам браніраваць жыллё па ўсім свеце

Кампанія Airbnb прыпыняе сваю дзейнасць у Расіі ды Беларусі.

"Гэта азначае, што браніраванне жылля і ўражанняў у Расіі ды Беларусі спынена, а госці з гэтых краін больш не змогуць аформіць браніраванне дзе б там ні было", — гаворыцца ў паведамленні сэрвісу.

Акрамя таго кампанія скасавала браніраванні ў Беларусі і Расіі, якія пачынаюцца 4 красавіка 2022 года і пазней.

Як адзначае УНІАН, раней у Airbnb абвясцілі пра бясплатны прытулак для 100 тысяч бежанцаў з Украіны ў Еўропе.

Airbnb забараніў расіянам і беларусам браніраваць жыллё па ўсім свеце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.