Акадэмія кіравання на тыдзень адмаўляецца ад цыгарэтаў
Ад 5 па 10 красавіка праходзіць акцыя "Акадэмія кіравання - зона, свабодная ад палення". Усе гэтыя дні ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі арганізатары будуць звяртаць увагу студэнтаў і работнікаў акадэміі на тое, што паленне шкодзіць здароўю. Яны раздадуць улёткі з інфармацыяй пра шкоду палення, правядуць акцыі "Авітаміноз", "Змяняем цыгарэту на цукерку", "Дзень здароўя" ды іншыя.