Акадэмія навук: Беларусь прадае за мяжу частку донарскай крыві

Беларусь прадае за мяжу частку запасаў донарскай крыві для атрымання лекаў. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Валатоўскі.
Паводле яго слоў, кроў пастаўляецца для вытворчасці лекавых прэпаратаў. Валатоўскі адзначыў, што не бачыць у гэтым "ніякіх этычных праблем. За прададзеную кроў дзяржава атрымлівае валюту”.

Разам з тым ён адзначыў, што "калі ў Беларусі будуць рэалізаваныя навукова-тэхнічныя праграмы па біятэхналогіях, то наша краіна зможа сама вырабляць лекі на аснове кампанентаў крыві, якія цяпер закупляюцца за мяжой. Тады не будзе патрэбы прадаваць донарскую кроў.

“Інтэрфакс”