Акадэмія Навук: Ураджай бульбы зноў можа згніць у зямлі
Лета ў гэтым годзе выдалася на дзіва дажджлівым і часам вельмі спякотным. Клімат у Беларусі робіцца трапічным, а вытворцы бульбы асцерагаюцца, што паўторыцца леташняя сітуацыя з ураджаем, паведамляе сайт АПК-інфарм: садавіна і гародніна. Калі спёка не спадзе і залевы не спыняцца, паўторыцца леташняя сітуацыя. Бульба згніе яшчэ ў глебе. Пра гэта папярэджвае намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы Навукова-практычнага цэнтру Акадэміі навук Іван Бусько. У мінулым годзе на нізкіх месцах былі праблемы з уборкай і захоўваннем. Сёлета на бульбяных палях лютуе фітафтароз — гэта хвароба бульбы, калі яна проста гніе. Правакуе захворванне празмерная вільгаць.
Летась менавіта праз масавае распаўсюджанне фітафтарозу ураджай бульбы ў Беларусі знізіўся на 30%.
Летась менавіта праз масавае распаўсюджанне фітафтарозу ураджай бульбы ў Беларусі знізіўся на 30%.