Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Еўропе працягнуцца
Каля дзесяці жыхароў Берліна запалілі ўчора 620 свечак перад амбасадай Беларусі ў Германіі на знак салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі. Як паведаміў БелаПАН арганізатар акцыі Тобіас Вайман, "мы правялі акцыю, каб немцы не забылі пра тое, што адбываецца ў Беларусі".
Акцыя салідарнасці ля беларускай амбасады ў Берліне паўторыцца сёння а 16.30.
Вайман паведаміў, што ў студзені падобныя акцыі яны плануюць працягнуць супольна з ПЭН-цэнтрам і іншымі арганізацыямі.
Акцыя салідарнасці ля беларускай амбасады ў Берліне паўторыцца сёння а 16.30.
Вайман паведаміў, што ў студзені падобныя акцыі яны плануюць працягнуць супольна з ПЭН-цэнтрам і іншымі арганізацыямі.