Акцыі салідарнасці з палітвязнямі прайшлі па ўсім свеце
Акцыі салідарнасці з патрабаваннем вызваліць вязняў КДБ 16 студзеня прайшлі па ўсім свеце. Дэмакратычныя актывісты запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладнага вызвалення лідараў нацыі і людзей, якія змагаюцца за волю і незалежнасць сваёй краіны, паведамляе Charter97.org ***
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў Магілёве ўвечары 16 студзеня. Яна была арганізавана актывістамі Партыі БНФ і зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронта", паведамляе БелаПАН.
У 17 гадзін каля дзесяці маладых людзей сабраліся на вуліцы Ленінскай з партрэтамі Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Аляксея Міхалевіча, Анастасіі Палажанкі і іншых арыштаваных па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня. Адначасова ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам газету "Салідарнасць". Па словах аднаго з іх Валянціна Лобачава, было раздадзена прыкладна 50 асобнікаў.
Акцыя працягвалася каля 15 хвілін. Прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі, аднак ніхто затрыманы не быў.
***
У Мінску "Еўрапейская Беларусь" правяла серыю пікетаў. Актывісты трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
***
Па ўсёй краіне актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" нагадалі беларусам пра вязняў КДБ. Партрэты Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп з'явіліся на вуліцах Віцебску, Наталлі Радзінай - у Койданаве, Аляксандра Атрошчанкава - у Магілёве, Зміцера Бандарэнкі ў Салігорску. У Маладзечна і Барысаве з'явіліся расцяжкі "Свабоду Кобецу" і "Свабоду Халіп".
***
У Гаазе, Нідэрланды, прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі гвалтоўна зніклых беларусаў, а таксама з беларусамі, арыштаванымі ў Мінску 19 снежня і ў наступныя дні. Акцыя была арганізавана грамадзянскай ініцыятывай "Мы памятаем".
Дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна адбылася ў будынка беларускага пасольства. Удзельнікі акцыі трымалі плакат з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зміцера Завадскага і подпісам "Гвалтоўна зніклі ў Беларусі", а таксама шматлікія плакаты з лозунгамі, сярод іх: "Вярніце бацькоў дзецям!", "Волю вязням сумлення!", "Волю ўсім палітычным зняволеным!". На ўдзельніках акцыі былі бела-чырвона-белыя шалікі, якія прыбылі з Еўрапарламента.
***
У Варшаве на Замкавай плошчы быў створаны жывы ланцуг з партрэтамі арыштаваных беларускіх апазіцыйных дзеячаў. Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра апошнія падзеі ў Мінску, большасць выказвала сваю салідарнасць з рэпрэсаванымі ў Беларусі. У акцыі прынялі удзел некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі і прадстаўнікі "Еўрапейскай Беларусі".
***
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла 16 студзеня перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары — члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускага таварыства. Акцыя сабрала больш за 50 чалавек, паведамляе "Наша Ніва".
Удзельнікі пікета звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і незалежных СМІ. Акрамя гэтага, удзельнікі акцыі запатрабавалі правесці новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары без удзела Аляксандра Лукашэнкі. "Гэты чалавек не мае юрыдычнага і маральнага права балатавацца на пасаду прэзідэнта", заявілі ўдзельнікі пікета.
На пікеце выступіў а. Аляксандар Надсан, вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч, духоўны лідар беларускай эміграцыі. Прамовіла сястра палітвязня Андрэя Саннікава.
Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў паэта Ўладзіміра Някляева, паэта і былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер таксама быў збіты і кінуты ў турму 19-га снежня.