Акцёр культавага нямецкага серыяла Derrick апынуўся былым эсэсаўцам
У выніку скандалу серыял знялі з паказу.
Звесткі пра мінуўшчыну Хорста Таперта ўсплылі пасля абнародавання архіваў часоў Другой сусветнай вайны. Менавіта з архіўных дакументаў стала вядома, што выканаўца галоўнай ролі служыў у ваффен-СС у сумна вядомай танкавай дывізіі "Мёртвая галава".
Таперт памёр у 2008 годзе. На працягу ўсяго жыцця ён хаваў гэтую частку сваёй біяграфіі, адзначаюць замежныя СМІ. Стваральнікам серыяла ён сказаў, што служыў у медыцынскіх часцях.
Серыял Derrick транслявалі больш як у ста краінах. Паказ ужо адмянілі ў Нямеччыне і Нідэрландах, а ў Баварыі акцёра пазбавілі сімвалічнага звання інспектара паліцыі.
Фота — dpa