Акцыя пратэсту ў Кішынёве перарасла ў намётавае мястэчка каля будынку ўрада

Акцыя пратэсту ў Кішынёве перарасла ў намётавае мястэчка каля будынку ўрада

Шматтысячная акцыя пратэсту, якая прайшла ў Кішынёве 6 верасня, завяршылася ўсталяваннем намётавага мястэчка каля будынка ўраду. Як піша "Комсомольская правда", у іх размясціліся пераважна маладыя людзі з прыгарадаў. Яны паабяцалі, што будуць стаяць да таго часу, пакуль усе алігархі не пакінуць калідоры ўлады ў Малдове. Акцыя можа працягнуцца нявызначаны тэрмін.

Тым часам палітычныя партыі Малдовы пакуль ніяк не адгукнуліся на акцыю — нават апазіцыйныя.

Нагадаем, што ў акцыі 6 верасня ў сталіцы Малдовы ўдзельнічала каля 40 тысяч чалавек. Антыкарупцыйны мітынг сабрала грамадзянская платформа "DA" ("Годнасць і праўда"). Сярод патрабаванняў — адстаўка прэзідэнта, урада, пошук вінаватых у знікненні 1 мільярда еўра, які знік з рахункаў трох камерцыйных банкаў, і поўная "перазагрузка ўлады".

Фота: kp.md