Актывіста БХД Алеся Галаваня аштрафавалі на 875 тысяч рублёў
Актывіста БХД Алеся Галаваня аштрафавалі на 875 тысяч рублёў, паведамляе Радыё Свабода. Судовая пастанова віцебскаму актывісту прыйшла па пошце. Але позвы на працэс, паводле яго словаў, ён не атрымліваў.
Галаваня прызналі вінаватым у незаконным распаўсюдзе друкаваных выданняў. Здарэнне, якое стала прадметам судовага разгляду, адбылося 4 траўня. Актывіста затрымалі падчас раздачы выданняў аргкамітэта партыі БХД. У пастарунку спачатку не сталі складаць пратакол, бо міліцыянты заўважылі, што бюлетэні "Веснік" і "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" маюць належныя выходныя звесткі. Тым не менш друкаваную прадукцыю ў актывіста забралі - нібыта для вывучэння яе зместу.
8 чэрвеня стала вядома, што пратакол за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі ўсё ж складзены і нават перададзены ў суд. Позву, кажа Алесь Галавань, за гэтыя паўтара месяца яму так і не ўручылі. Таму візіт паштара, які перадаў судовую пастанову, стаў для яго нечаканасцю. Усе выданні, забраныя ў пастарунку, міліцыянты абвясцілі сканфіскаванымі.