Актывіста БНФ затрымалі за дзве ўлёткі Рыгора Кастусёва

Максім Губарэвіч, намеснік старшыні гродзенскай суполкі партыі БНФ хацеў павячэраць у кавярні на чыгуначным вакзале ў Гродна, паведамляе "Радыё Свабода".  У кавярні да яго падышлі міліцыянеры і запатрабавалі праверыць заплечнік, там былі дзве ўлёткі Рыгора Кастусёва, магчымага кандыдата ў прэзідэнты.

Максіма Губарэвіча адвезьлі ў пастарунак. Па тэлефоне ён паведаміў, што міліцыянеры нешта пішуць і нічога яму не тлумачаць.