Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандра Васілеўскага адвезлі ў КДБ?

Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Васілеўскі, мяркуецца, дастаўлены ў КДБ, паведамляе Хартыя-97. Апошняе паведамленне, якое прыйшло сябрам Аляксандра ўвечары: "Б'юцца ў дзверы". Пасля чаго сувязь з ім знікла і пра яго лёс нічога невядома.

Нагадаем, Аляксандр ужо адседзеў 15 сутак у Жодзіна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.