Актывістаў апазіцыі праслухоўваюць і адсочваюць

Як паведаміла дзяўчына сайту кампаніі "Гавары праўду!", яна дамовілася па тэлефоне з сяброўкай сустрэцца ў кавярні.

"Мы замовілі каву. Хвілінаў праз 15 да мяне падыходзіць мужчына ў цывільным. "Аліна Аляксандраўна, падпішыце і чакаем заўтра вас", — расказала Аліна.

Яна ўдакладніла ў "пасыльнага" тэму гутаркі — размова будзе тычыцца падзеяў 19 снежня на плошчы Незалежнасці. Аліна здзіўляецца: на акцыю яна не хадзіла.