Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" прымусілі звольніцца з працы

Паліна Кур'яновіч працуе тэхнікам па сувязі на дзяржаўным прадпрыемстве. Сёння быў яе першы працоўны дзень пасля адпачынку. Ёй патэлефанавалі і сказалі, што яе выклікае да сябе галоўны тэхнолаг, які таксама займаецца ідэалагічнай працай, распавяла Паліна charter97.org.

"Галоўны тэхнолаг вельмі хваляваўся і пачаў здалёку, спытаў, як я, як прайшоў мой адпачынак, а затым прыступіў да сутнасці справы, сказаў, што ведае пра маю апазіцыйную дзейнасць, ведае, што мяне ўжо "не выправіць" і папрасіў мяне знайсці сабе новую працу", - распавяла актывістка.

Праз 20 хвілін ужо быў гатовы загад пра звальненне, дадала Кур'яновіч.