Актывісту БХД пагражае 3 гады турмы за абліты фарбай помнік Леніну
Актывісту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачанне ў хуліганстве, паведамляе БелаПАН.
Апазіцыянера вінавацяць у тым, што ён абліў зялёнай фарбай помнік Леніну ў Наваградку. Казаку пагражае пакаранне ад штрафу да трох гадоў турмы.
Нагадаем, у Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Па падазрэнні былі затрыманы сябры БХД Дар'я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання стала тое, што ў іх была знойдзена зялёная фарба і пальчаткі.