Актывісту незалежнага прафсаюза прапанавалі звольніцца
Адміністрацыя завода "Аўтагідраўзмацняльнік" прапанавала намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюза РЭП
рабочаму Анатолю Аскерку звольніцца па згодзе бакоў.
"У мяне няма ніякіх парушэнняў, і мне засталося ўсяго 2,5 гады да пенсіі. Таму я адмовіўся звальняцца. Знайсці працу чалавеку перадпенсійнага веку досыць складана, асабліва ў невялікім горадзе. Да таго ж за мяне стаіць уся брыгада", — распавёў Praca-by.info Анатоль Аскерка.
Кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва прафсаюза РЭП па Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў упэўнены, што прапанова адміністрацыі звязаная з тым, што Анатоль Аскерка адседзеў 12 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня.