Актывісты КХП-БНФ ладзяць у Мінску мітынг у Лошыцкім яры
Болей за 50 актывістаў Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ удзельнічаюць у акцыі, прысвечанай памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць у Мінску — гэта шэсце да Лошыцкага яра, якое санкцыянавалі мясцовыя ўлады. Лошыцкі яр — гэта адно з дзевяці месцаў у сталіцы, дзе ў 1930-1940-я гады органы НКВД расстрэльвалі бязвінных людзей. На месцы страты і захавання ахвяраў сталінізму ў 1995 годзе па ініцыятыве БНФ “Адраджэньне”і таварыства “Мартыралог Беларусі” быў усталяваны драўляны крыж вышынёй 5 метраў. Ён быў зроблены па праекце мастака Міколы Купавы. Тут сёння павінен адбыцца мітынг, паведамляе БелаПАН.