“Аль-Кайда” ўзяла на сябе адказнасць за забойства Беназір Бхута
Тэрарыстычная сетка “Аль-Кайда” ўзяла на сябе адказнасць за забойства лідэра пакістанскай апазіцыі, былога прэм’ер-міністра краіны Беназір Бхута. У яе заяве аб’яўлена, што такім чынам яны пакаралі “амерыканскага шпіёна ў Пакістане”. Нагадаем, Бхута памерла ў чацвер на аперацыйным стале пасля цяжкага
ранення, атрыманага падчас тэракту ў горадзе Равалпіндзі. Разам з Бхута
загінулі яшчэ 20 чалавек.
Уплывовае выданне The Times прагназуе пачатак грамадзянскай вайны ў Пакістане.
РИА “Новости”
Уплывовае выданне The Times прагназуе пачатак грамадзянскай вайны ў Пакістане.
РИА “Новости”