Алег Гулак: "Сярэдні тэрмін пакарання ў Беларусі — 6,3 года"

17 чэрвеня ў будынку жодзінскай турмы прайшло паседжанне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта. Падчас мерапрыемства абмяркоўвалася тэмы, звязаныя з крымінальным заканадаўствам, распавядае адзін з удзельнікаў паседжання старшыня БХК Алег Гулак: Гулак: "Галоўнай тэмай была лібералізацыя крымінальных пакаранняў. Акцэнтавалася праблема занадта жорсткіх крымінальных прысудаў — сярэдні тэрмін пакарання у Беларусі складае 6,3 года".

Таксама абмяркоўвалася смяротнае пакаранне і тое, што пеніцэнтарная сістэма не зарыентавана на адаптацыю асуджаных, бо зняволеных недастаткова рыхтуюць да выхаду на свабоду.

Наступнае паседжанне Грамадска-кансультацыйнага савета запланавана на верасень. На ім будзе абмяркоўвацца выбарчае заканадаўства і выбарчы працэс.