Алег Хаменка: Інфармацыя пра выбух вельмі хутка прыйшла да арганізатараў

Алег Хаменка, лідэр гурта "Палац", які таксама павінен быў выступіць на канцэрце "Мы беларусы", паведаміў Еўрарадыё, што інфармацыя пра выбух, які адбыўся ў натоўпе ўначы з 3 на 4 ліпеня, вельмі хутка прыйшла да арганізатараў канцэрту. Па яго меркаванні, арганізатары спрацавалі ў той сітуацыі добра, бо працягнулі канцэрт і не дапусцілі панікі сярод людзей: Алег Хаменка: Калі б гэта было агучана са сцэны, магла пачацца паніка. Як вы сабе гэта ўяўляеце, калі хтосьці выходзіць на сцэну і кажа: "Толькі што адбыўся выбух"? Гэта і магло прывесці да панікі і павелічэння ахвяраў.

У момант выбуху гурт "Палац" знаходзіўся каля сцэны. Алег Хаменка распавёў Еўрарадыё, што з-за небяспекі новых выбухаў і быў скарочаны канцэрт. "Палац" апынуўся у ліку тых артыстаў, за кошт якіх праграма канцэрту была скарочаная. Апроч іх, па словах Алега Хаменкі, на сцэну не змаглі падняцца не менш за 15 выканаўцаў.

Таксама на тэму: Кур'ян: Я не бачыў нічога звышасаблівага, але канцэрт быў скарочаны