Алег Праляскоўскі: На рынку СМІ пераважаюць недзяржаўныя

Пра гэта міністр інфармацыі заявіў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.  Праляскоўскі нагадаў, што сёлета 8 лютага скончылася перарэгістрацыя СМІ. Яе прайшлі 1075 друкаваных СМІ - 362 дзяржаўных і 713 недзяржаўных. Таксама перарэгістраваныя былі 212 электронных СМІ (154 дзяржаўных, 58 недзяржаўных) і 6 інфармацыйных агенцтваў.

Па стане на 1 траўня ў Беларусі зарэгістраваныя 1281 друкаваны СМІ, 233 электронных СМІ, 8 інфармацыйных агенцтваў (966 з іх – недзяржаўныя).

Што праўда, у сваім міністр не назваў колькасць грамадска-палітычных выданняў. Медыя-эксперты адзначаюць, што ў гэтым сектары большую частку займаюць якраз дзяржаўныя СМІ.