Алег Воўчак: Стан Мікалая Аўтуховіча "стабільна дрэнны"
Стан ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які больш 90 дзён галадаў у мінскім следчым ізалятары № 1, "стабільна дрэнны". Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Цяпер Аўтуховіч выходзіць з галадоўкі. Ён ужо п'е сокі, дзён праз дзесяць будзе есці кашы, перадае словы Воўчака БелаПАН.
Як паведаміла на прэс-канферэнцыі Юлія Міхнюк, дачка арыштаванага прадпрымальніка з Ваўкавыска Юрыя Лявонава, яе бацька пачуваецца нармалёва, хаця ў ізалятары ён скінуў 10 кілаграм вагі. У яшчэ аднаго затрыманага па гэтай справе Ўладзіміра Асіпенкі з'явіліся праблемы са зрокам і зубамі, паведаміла яго дачка Людміла Асіпенка.
Нагадаем. што Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім выставівілі абвінавачванне ў падпале маёмасці. Усе трое знаходзяцца ў СІЗА № 1 Мінску.
З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч ладзіў галадоўку, патрабуючы альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання на падпіску аб невыяздзе.
17 ліпеня МУС Беларусі распаўсюдзіла заяву, што на ваўкавыскіх прадпрымальнікаў пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку да тэракту.