Алесь Бяляцкі: Рэзалюцыя ААН – трывожны сігнал для беларускіх уладаў
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый асудзіла Беларусь за парушэнне правоў чалавека. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 21 лістапада. У падтрымку дакумента прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць – 32. Дакумент, суаўтарамі якога выступілі 33 дзяржавы, выказвае “глыбокую
занепакоенасць з нагоды далейшага выкарыстання сістэмы крымінальнага
правасуддзя для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазіцыю і
праваабаронцаў”.
Еўрарадыё папрасіла пракаментаваць прыняццё гэтай рэзалюцыі праваабаронцу Алеся Бяляцкага:
“Гэта ёсць аб’ектыўная міжнародная ацэнка сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. І што б беларускія ўлады не казалі ў адказ, але, тым не менш, трапляць у спіс краін, якія атрымліваюць ад ААН такія рэзалюцыі, я думаю, што гэта малапрыемна. Гэта такі трывожны сігнал для беларускіх уладаў”.