Алесь Бяляцкі -- віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека
Алесь Бяляцкі, лідэр праваабарончай арганізацыі “Вясна”, быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights). FIDH - адна з найбольш уплывовых у свеце праваабарончых арганізацый са штаб-кватэрай у Парыжы. Яна мае статус назіральніка ў ААН, а таму мае магчымасць выступаць на пасяджэннях Арганізацыі аб’яднаных нацый і іншых органаў. Летась Алесь Бяляцкі быў сярод кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.
Таксама ў 2006 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй імя Сахарава ў Нарвегіі, а ў Чэхіі атрымаў прэмію “Homo homini” (“Чалавек чалавеку”). Абранне Бяляцкага адбылося ў Лісабоне, дзе праходзіць сусветны кангрэс федэрацыі, у склад якой уваходзяць праваабарончыя цэнтры каля 140 краін свету, паведамляе сайт арганізацыі “Вясна”.