Алесю Кіркевічу прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадка

Намесніку старшыні "Маладога фронту" Алесю Кіркевічу з Гродна, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ, прад’явілі абвінавачванне за актыўны ўдзел у масавых беспарадках, паведамляе Радыё Свабода.

Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведаміла маці актывіста — Ларыса Кіркевіч.

Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Мінску 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня каля турмы на завулку Акрэсціна ў Мінску.