Алімпійскі агонь прывязуць у Тыбет у іншы час і па новым маршруце

Дастаўка алімпійскага агня ў Тыбет будзе перанесеная, а маршрут у гэтым рэгіёне зменены. Спачатку меркавалася, што паходня з'явіцца ў Тыбеце 18 чэрвеня, а пасля яе павязуць у правінцыі Сінь Цзян і Цынхай, дзе жывуць пераважна мусульмане. Аднак цяпер паведамляецца, што алімпійскі агонь прывязуць спачатку ў Сінь Цзян.

Як адзначае Associated Press, кітайскія ўлады дагэтуль не пускаюць замежных журналістаў у Тыбет, дзе сакавіцкія акцыі пратэсту прывялі да жорсткіх сутыкненняў з паліцыяй і былі шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва.