"Аліварыя" плануе адкрыць адукацыйны цэнтр з дэгустацыйнай залай і музеем

Піўзавод "Аліварыя" плануе ў наступным годзе адкрыць на прадпрыемстве адукацыйны цэнтр з дэгустацыйнай залай і музеем. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Чэчанеў. Мэтай стварэння адукацыйнага цэнтра гендырэктар назваў навучанне барменаў правільнай падачы піва, а таксама фарміраванне ў спажыўцоў культуры ўжывання гэтага напою. Паводле меркавання кіраўніцтва завода, цэнтр мог бы ў будучыні стаць і аб'ектам турызму.

Як адзначыў Чэчанеў, з пачатку года супрацоўнікі прадпрыемства наведалі больш за 50 аб'ектаў грамадскага харчавання, у якіх прадаюць піва. Маніторынг паказаў, што на многіх аб'ектах няправільна падаюць гэты напой, паведамляе БелаПАН.