Алкаголікі пасадзілі алею цвярозасці ў Мосары на Глыбоччыне (фота)
Учора ў Мосары садзілі алею цвярозасці. На ўрачыстасць сабралося некалькі соцен чалавек з ўсіх куткоў Беларусі і нават з-за мяжы - з Расіі ды Літвы. Пераважна гэта былі сябры аб'яднанняў ананімных алкаголікаў ды клубаў "Аптымаліст" з розных гарадоў. Сябры беларускіх клубаў ананімных алкаголікаў ўсталявалі на дарозе да алеі цвярозасці два крыжы - праваслаўны і каталіцкі.
Трыццаць саджанцаў туі для алеі падрыхтаваў пробашч касцёла святой Ганны Ёзас Булька, некаторыя людзі прывезлі свае дрэўцы. Большасць тых, хто саджаў дрэвы - былыя алкаголікі. Хто не п'е ўжо па дзесяць-пятнаццаць год, хто паўгода. "Дзеючых" алкаголікаў на алеі не было. За іх саджалі дрэвы родныя ды сябры. Запытаўшыся, дзе ж той, дзеля каго гэта робіцца, можна было пачуць, што сын альбо муж пайшоў піць з сябрамі…
Ксёндз Ёзас Булька кажа, што плануе зрабіць Мосар сапраўднай зонай цвярозасці. Паводле словаў святара, у вёсцы ўжо ніхто не гоніць самагон і не гандлюе спіртам, а неўзабаве і ў крамах прадаваць алкаголь будзе забаронена рашэннем мясцовых уладаў. Але ў Глыбоцкім райвыканкаме аб падрыхтоўцы такога дакумента, на жаль, нічога не ведаюць.
Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі