А.Лукашэнка: Беларусь нічога не збіраецца выпрошваць у Расіі
На сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым у Маскве Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нашыя краіны могуць самастойна вырашыць усе ўзаемныя пытанні. Таксама А.Лукашэнка аспрэчыў, што Беларусь ледзь не на каленях ідзе ў Крэмль, каб нешта выпрасіць. Ён нагадаў, Беларусь была "зборачным цэхам былога Савецкага Саюза". Па словах беларускага кіраўніка, калі эканоміка Беларусі спыніцца, гэта адаб'ецца і на рынку працы ў Расіі, бо спыняцца прадпрыемствы, на якіх Беларусь купляе камплектуючыя.
БЕЛТА
БЕЛТА