Аляксандр Глеб будзе гуляць у чэмпіянаце Расіі... толькі калі саслабне

Беларускі паўабаронца футбольнага клуба "Штутгарт" Аляксандр Глеб у інтэрв'ю "Советскому спорту" заявіў, што не збіраецца пераходзіць у які-небудзь расійскі клуб. На думку Глеба, расійскі футбол за апошнія гады вырас і знаходзіцца на добрым еўрапейскім узроўні. Тым не менш футбаліст не спяшаецца ў расійскія клубы. Ён заявіў, што адчувае ў сабе сілы гуляць на больш высокім узроўні.