Аляксандр Глеб не дапаможа зборнай Беларусі ў матчах з Албаніяй і Канадай

Аляксандр Глеб не дапаможа зборнай Беларусі ў матчах з камандамі Албаніі і Канады. Як перадае “Прэсбол”, паўабаронца застаецца ў "Бірмінгеме" і працягвае аднаўляцца пасля атрыманай траўмы.

Нагадаем, матч адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Албаніі адбудзецца 26 сакавіка ў Ціране. 29 сакавіка ў турэцкай Антальі беларусы згуляюць таварыскі матч супраць канадцаў.

Дарэчы, гэтыя гульні можа прапусціць і асноўны варатар зборнай Юрый Жаўноў. У мінулы чацвер ён атрымаў траўму у матчы “Зеніта” супраць галандскага “Твентэ”. Па інфармацыі расійскіх выданняў, на аднаўленне пасля траўмы яму спатрэбіцца два тыдні.