Аляксандр Глеб прапусціць таварыскія матчы зборнай Беларусі з-за аперацыі
Паўабаронцу нямецкага "Штутгарта" і зборнай Беларусі па футболе Аляксандру Глебу будзе зробленая аперацыя ў поласці носа. Як паведамляе "Прессбол", Глеб прапусціць тры таварыскія матчы нацыянальнай каманды. Зборная Беларусі 27 траўня згуляе з камандай Гандураса, 30 траўня - з Паўднёвай Карэяй, 2 чэрвеня – са Швецыяй.