Аляксандр Глеб разам са “Штутгартам” выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Нямецкі “Штутгарт”, за які выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
На сваім полі швабы ўпэўнена перамаглі румынскую “Уніру”, забіўшы тры галы яшчэ за першыя 11 хвілін матчу.

На гэтым немцы спыніліся, а прапушчаны ад румын гол не сапсаваў свята. Выніковы лік — 3:1.

Адзначым, што Глеб быў заменены на 55-й хвіліне.

Кампанію Штутгарту ў плэй-оф складуць “Барселона”, “Фіарэнціна”, якая ў заключны дзень у гасцях перамагла “Ліверпуль” — 2:1, а таксама “Ліон”, “Інтэр”, “Севілья”, “Арсенал” і “Алімпіякас”.

Нагадаем, у аўторак у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў выйшлі яшчэ 8 клубаў “Манчэсцер Юнайтэд”, “Бардо”, “Баварыя”, “ЦСКА”, “Рэал”, “Мілан”, “Чэлсі” і “Порту”.