Аляксандр Глеб разам з "Барселонай" заваяваў Кубак Іспаніі

Капітан зборнай Беларусі па футболе і паўабаронца “Барселоны” Аляксандр Глеб разам са сваім клубам стаў уладальнікам Кубка Іспаніі, піша “Прэсбол”.
У фінальным матчы “Барса” на нейтральным полі ў Валенсіі разграміла "Атлетык" з Більбао — 4:1. Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб выйшаў на замену на 84-й хвіліне. Пры ім лічбы на табло не змяніліся.