Аляксандр Глеб забіў свой першы гол за “Барселону” (фота)
Капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе адкрыў лік забітым галам у сваім новым клубе. Гэта здарылася ў таварыскім матчы супраць мексіканскага "Чываса".
Капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб забіў свой першы гол у складзе “Барселоны”.
Таварыскі матч праходзіў у Чыкага ў межах падрыхтоўкі да новага сезона. Каманда Глеба сустракалася з мексіканскім “Чывасам” і перамагла з лікам 5:2. У наступным таварыскім матчы каталонскі клуб сустрэнецца з “Нью-Ёркам”. Пра гэта паведамляе газета "Прессбол".
Фота: "Спорт Беларусь"