Аляксандр Глеб згуляе ў таварыскім матчы са зборнай Аргентыны
Наймацнейшы склад збіраецца выставіць на таварыскі матч са зборнай Аргентыны галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге. Нагадаем, ён пройдзе ў Мінску 20 жніўня. Паводле Штанге, у складзе нашай каманды на поле выйдзе і яе капітан, гулец іспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб.
Як паведамляе БЕЛТА, не змогуць згуляць са зборнай Аргентыны Цімафей Калачоў і Аляксей Сквярнюк, якія залечваюць траўмы.
Адзначым, што ў рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі мае 57-е месца, у Аргентыны - 6-е месца.