Аляксандр Лукашэнка падчас "рабочага візіту" жыве ў Сочы ў гатэлі алігарха

Працягваецца "рабочы візіт" Аляксандра Лукашэнкі ў Расію, паведамляюць беларускія афіцыйныя СМІ. Ён пасяліўся ў Сочы ў спа-гатэлі "Радзіма", які належыць расійскаму алігарху Алегу Дзерыпаску, паведамляе "Комсомольская правда в Беларусі".
Нагадаем, напрыканцы тыдня Лукашэнка збіраецца сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Пакуль жа апошні знаходзіцца з афіцыйным візітам у Манголіі.