Аляксандр Лукашэнка павучыў калійшчыкаў працаваць на рынку

Такую задачу Лукашэнка паставіў у чацвер, наведваючы "Беларуськалій", перадае БЕЛТА.



"Я так разумею, нашы канкурэнты ў свеце захваляваліся, яны ўжо нам прапануюць да іх у абдымкі. Ні ў якім выпадку мы ў тактыцы не павінны прайграць. Калі яны нам прайграюць, хай прыходзяць і кажуць: мы прайгралі. І з гэтага будзем зыходзіць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.



"Калі мы выходзім на аб'ёмы сусветных паставак, значыць, давайце дамаўляцца. Не — значыць, ні на якія дагаворы ні з "Уралкаліем", ні з кім не ісці", — сказаў Лукашэнка. Ён заклікаў не завальваць рынак танным каліем.



Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналагічнай схемай працы Чырвонаслабодскага рудніка, паназіраў за тым, як там арганізаваная работа. Чырвонаслабодскі руднік быў уведзены ў эксплуатацыю 5 гадоў таму. За ўвесь перыяд дзейнасці рудніка тут здабыта больш за 9,5 млн т руды.



Фота — БЕЛТА