Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Мінск з Алімпійскіх гульняў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Мінск з Пекіну, дзе ён знаходзіўся "з рабочым візітам".
БЕЛТА нагадвае, што Лукашэнка не толькі прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ХХIХ летніх Алімпійскіх гульняў, але таксама сустрэўся са старшынямі КНР і праўлення кітайскай дзяржкарпарацыі "Сіцік".

На думку Лукашэнкі, Беларусі і Кітаю варта падумаць пра стратэгічнае партнёрства, пра больш шчыльныя адносіны ў палітыцы.