Аляксандр Лукашэнка выправіўся з афіцыйным візітам у Венесуэлу

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідэра. Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы са сваім венесуэльскім калегам Уга Чавесам у вузкім, а затым пашыраным фарматах. Па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг важных дакументаў. У планах сумеснай працы прэзідэнтаў дзвюх краін - знаёмства з тым, як рэалізуюцца беларуска-венесуэльскія праекты ў розных сферах.

Гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнка ў Венесуэлу. Беларускі лідэр наведваў гэтую краіну ў снежні 2007 года.