Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў прызнанні новага парламенту
Беларускія ўлады зацікаўленыя ў тым, каб новы парламент пасля выбараў быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай выбарчай кампаніі. Аднак галоўнай умовай кіраўнік Беларусі лічыць, каб парламент карыстаўся аўтарытэтам найпер у саміх беларусаў. А.Лукашэнка лічыць, што беларускія ўлады зрабілі ўсё, каб выбарчы працэс праходзіў адкрыта, сумленна і дэмакратычна.
Па словах беларускага кіраўніка, ўлады краіны стварылі беспрэцэдэнтныя ўмовы адкрытасці гэтай кампаніі, запрасіўшы практычна ўсіх жадаючых назіраць за хадой выбараў. А.Лукашэнка адзначыў, што на сённяшні дзень у Беларусі акрэдытавана звыш 400 міжнародных назіральнікаў. Непасрэдна да дня выбараў, 28 верасня гэтая лічба павінна ўзрасці ў 2,5 раза.
"Інтэрфакс"