Аляксандр Мілінкевіч дасць онлайн-канферэнцыю на сайце Lenta.ru
Онлайн-канферэнцыя Аляксандра Мілінкевіча адбудзецца на сайце Lenta.ru. Экс-кандыдат у прэзідэнты адкажа на пытанні чытачоў 14 чэрвеня. Онлайн-канферэнцыя прысвячаецца будучым парламенцкім выбарам у Беларусі. Мілінкевічу прапануюць адказаць на наступныя пытанні: "Ці ёсць у супернікаў Лукашэнкі шанец на перамогу? Чаму кіроўныя апазіцыйныя партыі адмовіліся ад ідэі байкатаваць выбары? Ці гатовыя яны выйсці на "майдан" у выпадку паразы?"
Інфармацыя пра онлайн-канферэнцыю з'явілася ўчора ўдзень. За няпоўныя суткі А.Мілінкевічу задалі паўтара дзесятка пытанняў.
Інфармацыя пра онлайн-канферэнцыю з'явілася ўчора ўдзень. За няпоўныя суткі А.Мілінкевічу задалі паўтара дзесятка пытанняў.