Аляксандр Мілінкевіч: За апошні год з дэмакратамі перасталі лічыцца
У сваім выступленні на Кангрэсе Аляксандр Мілінкевіч патлумачыў, чаму ён супраць сустаршынства ў Палітрадзе. «Я не магу ўзяць адказнасць за справу, у якую не веру», — сказаў
палітык. Ён раскрытыкаваў стратэгію, прапанаваную кіраўніцтвам
Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Мілінкевіч лічыць, што ў ёй няправільна
ацэньваецца палітычная сітуацыя ў Беларусі.
У стратэгіі гаворыцца, што «ўлада баіцца масавага выхаду людзей на вуліцы», аднак Аляксандр Мілінкевіч не верыць, што гэта адбудзецца, бо для гэтага не вядзецца адпаведная праца. Палітык раскрытыкаваў і спадзяванні на «пераварот, які зрэе ў асяродку наменклатуры».
На яго погляд, зараз наменклатура значна больш застрашана, чым апазіцыя. Мілінкевіч не згодны таксама, што «дэмакратычныя сілы ёсьць важным чыннікам палітыкі». Палітык адзначыў, што за апошні год з дэмакратычнымі сіламі перасталі лічыцца.
Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што аб’яднанне дэмакратычных сілаў можа адбыцца на прынцыпах: дэмакратыя, незалежнасць і інтэграванне ў Еўропу.